Выстава “Жывое слова” у дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы”

Сумесная творчая дзейнасць бацькоў і дзяцей садзейнічае ўстанаўленню добразычлівых адносін паміж імі, дапамагае бацькам лепш зразумець саё дзіця і прывучае да супрацоўніцтва. З гэтай мэтай, згодна з гадавым планам дзейнасці,  у дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы” была арганізавана выстава кніжак, зробленых сваімі рукамі “Жывое слова”.

Бацькі і дзеці праявілі шмат выдумкі і фантазіі пры вырабе кніг, аздабіўшы іх рознымі матэрыяламі: саматканай тканінай, саломкай, вышыўкай. Змест кніг самы разнастайны: гэта і беларускія народныя казкі, творы беларускіх аўтараў і навучальны матэрыял для дзяцей з гульнямі і заданнямі, размалёўкамі.

Кнігі, выкананыя рукамі бацькоў і дзяцей, стануць экспанатамі міні-музея “Спадчына”.

Глядзі фотаальбом на сайце дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы”  https://dcrrkor.schools.by/photoalbum/263724