В преддверии Дня учителя молодых педагогов Кореличчины поздравило руководство района

Напярэдадні Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка, на Карэліччыне па ініцыятыве ўпраўлення адукацыі райвыканкама прайшла акцыя “Моладзь — школа будучыні”. Кіраўніцтва раёна накіравалася ва ўстановы адукацыі Карэліччыны, каб павіншаваць учарашніх выпускнікоў, маладых педагогаў на іх першых працоўных месцах і пажадаць ім поспехаў у абранай прафесіі, удзячнасці вучняў і дасягнення пастаўленых мэтаў.

Старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў наведаў Райцаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэднюю школу, дзе павіншаваў настаўніка фізічнай культуры і здароўя Уладзіслава Кучко. У Красненскім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа памятныя падарункі ад кіраўніка раённай вертыкалі ўлады атрымаў настаўнік біялогіі і хіміі Юрый Юрчык.

Найлепшыя пажаданні ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава пачулі маладыя педагагогі жухавіцкіх устаноў адукацыі: Жухавіцкай сярэдняй школы – настаўнік біялогіі Надзея Вянскевіч і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Мікалай Ляўкевіч, Жухавіцкага дзіцячага сада – выхавальнік дашкольнай адукацыі Аляксандра Афанасенка.

Настаўніка пачатковых класаў Аюцавіцкай базавай школы Вольгу Кузьміч чакалі памятныя падарункі і цёплыя віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама Ігара Лазарэвіча.

Аксана ЯНУШ, Наталля САКАЛЯНСКАЯ

Фота аўтараў і Алены СЯНЬКО

Информация с сайта polymia.by