Кореличский райисполком и Совет депутатов поздравляют с Днем матери

Паважаныя жанчыны Карэліччыны!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.
Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку.  
Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай пашаны і любві тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацверджанне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.
З году ў год роля жанчын у нашым грамадстве ўзрастае. Аднак найважнейшым іх прызначэннем з’яўляецца нараджэнне і выхаванне дзяцей. Сёння ў Карэліцкім раёне пражывае 223 шматдзетныя сям’і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, 11 сем’яў, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей.
Жадаем усім маці нашага раёна міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць  вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства,
а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, кахання і разумення!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў