Фінал X раённага конкурсу “Галасы гісторыі”

04.03.2019 на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” адбыўся фінал X раённага конкурсу “Галасы гісторыі” у якім прынялі удзел пераможцы занальных тураў – вучні 9-11 класаў з ДУА “Лукская сярэдняя школа”, ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” і ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”. Каманды вучняў змагаліся  за званне лепшага знаўцу гісторыі ў трох конкурсных выпрабаваннях: віктарына “Гродзеншчына ў 1801-1917 гадах”, вандроўка “Дарогамі першай сусветнай вайны” і тэатралізаванае прадстаўленне “Старажытныя сядзібы Гродзеншчыны”. Па выніках конкурсу перамогу атрымала каманда  дзесяцікласнікаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”. Віншуем Пераможцаў!!!

Фото смотрите на сайте районной газеты “Полымя”