Чароўная ты, беларуская мова!

2 лістапада У ДУА “Яслі – сад № 1 г. п. Карэлічы” выхавальнік дашкольнай адукацыі Каспяровіч Т.У. правяла з выхаванцамі старшай групы свята “Чароўная ты, беларуская мова!”. Прыемна было чуць з вуснаў дзяцей мілагучную беларускую мову праз песні і вершы, прыпеўкі, небыліцы, загадкі і казкі. Бацькі выхаванцаў з’яўляліся не толькі гледачамі: яны паказалі свае таленты ў арганізаванай музычным кіраўніком Мялешка В.Б. музычнай гульні “Адгадай мелодыю”, дружна спяваючы вядомыя ўсім беларускія песні. На прыканцы свята ўсе ўдзельнікі разам праспявалі песню пра цудоўную пару года восень.