14 снежня. Акцыя «Грамадскія арганізацыі — дзецям»

14 снежня ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла акцыя «Грамадскія арганізацыі — дзецям» і сабрала дзясяткі юных жыхароў. Маленькіх гасцей чакалі незабыўныя прыгоды ў навагодняй краіне: майстар-класыпа вышыўцы, вырабу гліняных цацак, калядных вянкоў і сняжынак.

Кранальным і шчырым стаўдля ўсіх прысутных момант, калі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый віншавалі маленькіх карэліччан са святамі. Падарункі і ласункі выхаванцам ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна», а таксама самым творчым і спартыўным хлопчыкам ідзяўчынкам уручылі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь»,дэпутат раённага Савета дэпутаў Руслан Юр’евіч Абрамчык; начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА«Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна Санчук; старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна Шэўка; навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея, сакратар раённай арганізацыі КПБ Марыя Уладзіміраўна Беленава; старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Сяргееўна Яфрэмава. На свята завіталі Дзед Мароз са Снягуркай, якія разам з казачнымі персанажамі і карагодзілі, і спявалі, і чыталі вершы.