13 декабря. Чарадзейка-зіма ў госці завітала, Белым колерам сама ўсё размалявала

Слухаючы вершы на зімовую тэматыку, выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Лукскі дзіцячы сад” вучыліся маляваць карціну зімовых заснежаных дрэў, перадаючы асаблівасці зімовай прыроды. Дзеці паказалі сваё ўменне заўважаць і адлюстроўваць прыгажосць прыроды. Свае творчыя здольнасці дэманстравалі выхаванцы рознаўзроставай групы № 2, выконваючы навагоднюю аплікацыю.